«Часам бывае, што з-за мовы на цябе вешаюць шыльдачку апазіцыянера». Узнали, почему молодежь выбирает белорусский язык

08.10.2019 19:10

Сегодня вопрос использования национального языка как никогда актуален. И если несколько лет назад молодежь воспринимала белорусский язык в штыки, то на данный момент дела обстоят иначе. Сотни людей начинают выходить из привычной зоны комфорта, отдавая предпочтение «роднай мове».

Наша героиня, Катерина, «размаўляць» стала не так давно.

 — Цалкам па-беларуску размаўляю каля трох гадоў. Не скажу, што пераход на яе адбываўся хутка і паўсюць аднастайна, але нормай гэта стала прыкладна праз месяц.

Тады ўжо не было гэтых надакучлівых пытанняў кшталту: «А чаму?», «А навошта?». Сам працэс камунікацыі па-беларуску перастаў засмучаць суразмоўцаў.

«Часам бывае, што з-за мовы на цябе вешаюць шыльдачку апазіцыянера». Узнали, почему молодежь выбирает белорусский язык

Нейкай пэўнай прычыны пераходу зараз я назваць не магу, бо адбылося гэта, можна сказаць, стыхійна. Адразу праз цікавасць: «Ці змагу я вольна размаўляць», — а пасля гэта стала настолькі натуральным, настолькі блізкім, што не змагла адмовіцца.

Мае бацькі сапраўды не размаўляюць па-беларуску, але з мовай у іх ніколі пытанняў не было. З дзяцінства мы слухалі беларускія песні, чыталі кніжкі па-беларуску, а дома нярэдка карыстаемся абедзвюма мовамі. «Папу» дома называем толькі бацька, а сам тата звяртаецца да мяне толькі Кацярына.

Знаёмыя таксама ўжо не здзіўляюцца, калі я кажу ім «Прывітанне». Прыемна заўважыць, што не здзіўляе мова і людзей на вуліцы. Часам яны дзякуюць, калі чуюць нешта па-беларуску . Не так даўно быў выпадак, калі мы з сяброўкай выбіралі памаду, і, пачуўшы наша маўленне, да нас падышоў кансультант і вольна (па-беларуску!) перапытаў, ці трэба нам дапамога. Прыемна? Ну канешне! І зараз гэта не рэдкасць.

— Як рэагуюць на вашу размову іншыя людзі? Негатыўна?

— Не памятаю, каб людзей засмучала маё маўленне. Здзіўляюцца, канешне, але ў большасці сваёй не просяць перайсці на рускую мову. Наадварот, бывае, просяць сказаць яшчэ што-небудзь.

— Не асуджаюць?

— Мне падаецца, што за гэта дзіўна асуджаць, ды й разумны чалавек гэта таксама разумее. У краіне, дзе ўсе прыблізна ведаюць абедзьве мовы, я магу размаўляць на той, на якой мне зручна. І мы будзем адзін аднаго разумець. Так, часам бывае, што з-за мовы на цябе вешаюць шыльдачку «апазіцыянер», але і да гэтага я стаўлюся спакойна.

Ад таго, што кажуць людзі, я не стану тым, кім яны хочуць. Для мяне беларуская мова, у першую чаргу — спосаб камунікацы, проста больш натуральны.

Так, канешне, пасля ідуць пункцікі пра культуру, гісторыю, продкаў. Але перш-наперш — гэта спосаб наладжваць стасункі.

— Што робіце, калі чалавек не разумее вас?

— Так, калі чалавек мяне не разумее, я патлумачу яму па-руску. Гэта, зноўку, не справа прынцыпу. Калі яму гэта не трэба, то хоць пенай зайдзіся, тлумачыўшы, што такое аловак, ён не запомніць і будзе прасіць цябе размаўляць «нармальным языком», а калі чалавек хоча камфортна стасункавацца, то з часам навучыцца.

Да таго ж, калі людзі паважаюць маё права размаўляць па-беларуску, то і я павінна паважаць іх права камунікаваць так, як ім зручна.

— Чаму маладыя людзі размаўляюць на мове менш, чым пакаленне іх бацькоў?

— Я б так не сказала. Наадварот, калі параўноўваць моладзь і старэйшае пакаленне, то мы размаўляем па-беларуску часцей. Гэта звязана, мабыць, з нейкім нацыянальным самавызначэннем. У бацькоў такога не было.

Тыя, хто сёння размаўляе па-руску з моладзі, абгрунтоўвае гэта тым, што іх так з дзяцінства вучылі. І, як па мне, гэта варты аргумент, бо, сапраўды, складана пераламаць тое, што было закладзена асновай. Дасць Бог, будзе час, калі дзяцей, якіх па-беларуску адразу вучылі, будзе больш. Але на гэта трэба час. Гэта праўда.

— Прапануеце права выбару дзіцяці?

— Я буду спачатку даваць ім беларускамоўнае выхаванне, але калі яны вырашаць у сталым узросце, што хочуць размаўляць па-руску, хай размаўляюць. Усё, што можна ўкласці ў галаву, укладваць трэба ў дзяцінстве. Далей ужо позна. Гэта будзе іх выбар. 

— Якая мова прасцей?

— Для мяне зараз беларуская мова прасцей, і справа не ў правапісе. У ёй ёсць вельмі шмат слоў, якія куды больш трапныя. Асабліва, калі казаць пра безэквівалентную лексіку. Мне прасцей сказаць па-беларуску заляцаецца, знічка ці сажалка, і гэта будзе больш трапна, чым бы я пачала распавядаць гэта ж па-руску.

Для чалавека, які карыстаецца мовай штодня, яна больш сакавітая. Але і да гэтага прыходзіш не адразу. Трэба час, каб адчуць яе мелодыку.

Виктория Черевако

Фото: из личного архива героини

Автор: Вика Черевако Редактор интернет-ресурса