Першы урад Савецкай Беларусі: Андрэеў, Калмановіч, Разенталь

22.12.2018 09:04
Обновлено: 13.07.2019 20:34

Интернет-сайт БЕЛНОВОСТИ вместе с учеными Института истории НАН Беларуси продолжает просветительскую акцию «Гісторыю Беларусі вывучаем на роднай мове», посвященную столетию образования БССР.

Андрэеў Аляксандр Аляксандравіч

Член Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі

па земляробству

Нарадзіўся ў г. Смаленску ў дваранскай сям’і. Скончыў гімназію і Маскоўскае землямернае вучылішча. З 1913 па 1918 год быў членам партыі эсэраў. Да рэвалюцыі працаваў каморнікам у Смаленску. Са студзеня 1917 года ў арміі. З красавіка 1918 года  член РКП(б) і калегіі Вяземскага павятовага зямельнага упраўлення, затым загадчык земаддзела Аблвыкамзаха. У студзені 1919 года ўзначальваў Камісарыят земляробства Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. Дэлегат I з’езда КП(б)Б, член ЦБ, дэлегат I Усебеларускага з’езда Саветаў, член ЦВК першага склікання ССРБ. У 1919 годзе пяць месяцаў служыў памочнікам камісара дывізіі на Заходнім фронце.

Белновости
Фото: © Белновости

З кастрычніка 1919 па студзень 1920 года працаваў асобаупаўнаважаным Смаленскага губхарчкамісара ў Мсціслаўскім павеце. У студзені 1920 –  лістападзе 1921 года – загадчык Смаленскага губземаддзела. Са снежня 1921 па ліпень 1923 года працаваў у Наркамземе РСФСР.

У кастрычніку 1924 – лістападзе 1926 года –  намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Наркомзема СССР. Са снежня 1926 па ліпень 1928 года  – намеснік загадчыка Сібірскага краявога зямельнага упраўлення.

У 1928 – 1930 гадах – загадчык абласным зямельным кіраваннем, старшыня праўлення Саюза сельскагаспадарчай кааперацыі  Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці.   У 1931 – 1932 гадах дырэктар Варонежскага аграінжынернага інстытута. У лістападзе 1933 года зацверджаны першым намеснікам старшыні Варонежскай абласной планавай камісіі. Адначасова выкладаў у Варонежскім інстытуце народнагаспадарчага ўліку. У верасні 1935 года  вызвалены ад пасады.

У лістападзе 1936 года выключаны з ВКП (б) і арыштаваны. У студзені 1938 года асуджаны і расстраляны. Рэабілітаваны ў жніўні 1956 года.

 

Першы урад Савецкай Беларусі: Андрэеў, Калмановіч, Разенталь

Калмановіч Майсей Іосіфавіч

Член Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі,

камісар па харчаванні

Нарадзіўся ў с. Рыбінск Краснаярскага краю. З 1905 года член партыі эсэраў. У чэрвені 1917 года ўступіў у члены РСДРП і вёў рэвалюцыйную працу ў Слуцку. Член выканкама франтавога камітэта Заходняга фронту.

З лістапада 1917 года член і загадчык арганізацыйнай часткі ВРК Заходняга фронту і начальнік Мінскага гарнізона. Дэлегат I – V Паўночна-Заходніх абласных канферэнцый РСДРП (б), член абласнога партыйнага камітэта.

У 1918 года быў камісарам харчавання Аблвыкамзаха. Дэлегат I з’езда КП (б)Б, член ЦБ. У студзені 1919 года ўзначаліў Камісарыят харчавання ССРБ, з лютага – Літоўска-Беларускай ССР. Дэлегат I Усебеларускага з’езда Саветаў. Член і намеснік старшыні ЦВК Беларусі першага склікання. З красавіка 1919 года член Савета Абароны ЛітБел. З кастрычніка 1919 года па студзень 1920 года старшыня Асаблівай харчовай камісіі Заходняга фронту.

У 1920 – 1922 гадах старшыня Сібірскага харчовага камітэта. З красавіка па снежань 1922 года працаваў намеснікам наркамхарчу УССР. У снежні 1922 года абраны старшынёй праўлення Усеўкраінскага кааператыўнага з’езду. У 1927 годзе старшыня праўлення Прамбанка СССР.

З чэрвеня 1928 года старшыня праўлення Зернетрэста, адначасова са снежня 1929 года па кастрычнік 1930 года – намеснік наркама земляробства СССР. 18 кастрычніка 1930 года быў назначаны старшынёй Дзяржбанка СССР. Адначасова з лістапада 1930 года – намеснік наркама фінансаў СССР.

У красавіку 1934 года прызначаны наркамам збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР. У чэрвені 1937 года  арыштаваны і ў лістападзе расстраляны.

Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

 

Разенталь Карл Фёдаравіч

Член урада па Камісарыяце пошт і тэлеграфаў

Нарадзіўся ў г. Рыга ў сям’і майстра мэблевай фабрыкі. Скончыў рэальнае вучылішча ў г. Дзвінску. З 1907 года пасля заканчэння вячэрніх курсаў тэхнічнай сувязі працаваў ва ўпраўленні Закаспійская чыгункі. У чэрвені 1912 года, адбываючы лагерны збор пад Ташкентам, прыняў удзел у паўстанні сапёрных часцей. Пасля яго задушэння каля года знаходзіўся пад следствам, а затым пад наглядам паліцыі. У ліпені 1914 года ў складзе 1-й Туркестанскай асобнай тэлеграфнай роты трапіў на Заходні фронт.

У сакавіку 1917 года абраны ў Слуцкі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дзе працаваў намеснікам і старшынёй Савета да сакавіка 1918 года. У маі 1917 года ўступіў у РСДРП(б). З ліпеня 1918 года ў Чырвонай Арміі. Быў камісарам Смаленскай паштова-тэлеграфнай акругі і камісарам сувязі Заходняга фронту па сумяшчальніцтве.

Са студзеня 1919 года ўзначаліў Камісарыят пошт і тэлеграфаў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. З лютага па жнівень 1919 года наркам пошт і тэлеграфаў ЛітБел. З жніўня ў Чырвонай Арміі.

У кастрычніку 1919 года накіраваны на Туркестанскі фронт, дзе быў начальнікам упраўлення сувязі. Дэлегат VIII з’езда РКП(б). У верасні 1920 года на 9-й сесіі Туркестанскага ЦВК абраны наркамам пошт і тэлеграфаў Туркестанскай АССР. З верасня 1922 г. намеснік наркама харчавання Туркестанскай АССР, у лютым 1923 года зацверджаны намеснікам старшыні Камісарыята ўнутранага гандлю рэспублікі. З верасня 1923 года намеснік наркама ўнутраных спраў, з ліпеня 1924 года старшыня праўлення Турксельгасгандлю.

У лістападзе 1924 года прызначаны намеснікам наркама унутранага гандлю Узбекскай ССР. У лістападзе 1925 года адкамандзіраваны ў распараджэнне ЦК РКП(б). У студзені 1926 года прызначаны намеснікам паўпрада Узбекскай ССР у г. Маскве.

У красавіку 1929 года асуджаны крымінальна-судовай калегіяй Вярхоўнага суда УзССР да сямі гадоў пазбаўлення волі за прысваенне і растрату дзяржаўных сродкаў і злоўжыванне ўладай. У сакавіку 1930 года Прэзідыум ЦВК СССР скараціў тэрмін пазбаўлення волі напалову.

У красавіку 1933 года судзімасць знятая. У 1939–1951 гадах працаваў кіраўніком аддзелу агульнага забеспячэння на будоўлях МУС СССР. З 1951 года пенсіянер. Памёр у 1983 годзе.

Усе біяграфічныя звесткі падаюцца паводле кнігі

«1 января 1919 года: Временное рабоче-крестьянское советское правительство Белоруссии», Мн., Лимариус, 2005. - С.155-194.

Читайте также:

Першы урад Савецкай Беларусі: Гартны, Мяснікоў, Пікель

Першы урад Савецкай Беларусі: Берсан, Дыла, Рэйнгольд

Фото: из открытых источников

Сергей Туманов Автор: Сергей Туманов Редактор интернет-ресурса